“На шляху да сумесных практык” – форум па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва у Венгрыі. Гэта мерапрыемства і абмен, які будзе падтрымліваць міжсектарнае супрацоўніцтва і наладжванне партнёрства паміж Erasmus+ фармальным і нефармальным сектары, таксама як і сацыяльным бізнесам па ўсіх пытаннях, звязаных з сацыяльным прадпрымальніцтвам і наавучаннем, са спецыяльным фокусам на экалогію і ахову навакольнага асяроддзя.
Мэты праекта:
- падтрымаць міжсектарнае ўзаемадзеянне і наладзванне партнёрства паміж актарамі экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва
- павысіць інфармаванасць і прасунуць экалагічнае вымярэнне сацыяльнага прадпрымальніцтва
- даць магчымасць для наладжвання кантактаў і абмен ідэямі, інструментамі, метадамі, выклікамі і лепшымі практыкамі
- выкарыстаць сацыяльнае прадпрыемства як сродак заахвочвання моладзі да падтрымання іх прадпрымальніцкіх навыкаў
- падтрымаць крэатыўнасць, інавацыі, удзел, разнастайнасць і сацыяльную інклюзію моладзі
- прадставіць інфармацыю пра Erasmus+ і іншыя магчымасці для спрыяння сацыяльнаму прадпрымальніцтву
Мэтавая група: 80 удзельнікаў з наступным прафесійным бэкграўндам: ассацыяцыі кааператываў; сфера працаўладкавання, прадпрымальніцтва і сервісаў, падтрымліваючых сацыяльныя інавацыі (Гандлёвыя палаты, інкубатары, акселератары, банкі); прадстаўнікі фармальнай адукацыі; фундацыі; прадстаўнікі лакальных і рэгіянальных адміністрацый; даследчыкі; (сацыяльныя) прадпрымальнікі; моладзевыя працаўнікі.
Фінансавыя умовы: праграма фінансуецца Erasmus+ – пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Існуе рэгістрацыйны ўнёсак (залежыць ад краіны).
Дзе: Будапешт, Венгрыя
Калі: 27-30 лістапада, ад’езд 1 снежня 2018
Дэдлайн: 16 верасня 2018
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.