Усе неабыякавыя да праблем сучаснасці запрашаюцца на форум у Нігерыі.
Калі: 15-20 ліпеня 2018 года.
Дзе: Лагос, Нігерыя.
Міжнародны форум збярэ самыя натхняльныя маладыя розумы, каб вызначыць цяжкія лакальныя і глабальныя праблемы, знайсці рашэнні, развіць міжнародныя праекты мабільнасці і абмяняцца лепшымі практыкамі.
Галіны, якія будуць абмяркоўвацца: клімат, адукацыя, здароўе.
Гэты форум – найлепшае месца, каб сустрэць людзей з незвычайным мысленнем, збудаваць міжнародныя праекты дзеля вырашэння актуальных праблем. Удзельнікамі форуму стануць прадпрымальнікамі, моладзевыя работнікі, актывісты, сацыяльныя работнікі, студэнты, актыўныя грамадзяне.
Фінансавыя ўмовы
Кошт удзелу складае 500 еўра, але ў тых, хто гэтага заслугоўвае, ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю. Унёсак за ўдзел пакрывае мясцовы транспарт, пражыванне, харчаванне і навучанне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 гадоў, хто гарыць жаданнем вырашаць лакальныя праблемы.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 15 чэрвеня 2018 года.