Форум Borderless Youths Forum прапануе зацікаўленым кандыдатам аб’яднацца дзеля ідэі справядлівасці.
Калі: 1-13 кастрычніка 2019 года.
Дзе: Тайланд.
Гэты моладзевы форум аб’ядноўвае моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў, каб з дапамогай віртуальнай супрацы і дызайнерскага мыслення стварыць новыя ўражанні, якія будуць прасоўваць ідэі справядлівасці.
Першая частка форуму будзе праходзіць анлайн, другая – на месцы, у Тайландзе.
Мэты форуму – ствараць стасункі паміж людзьмі, якія сутыкаюцца з праявамі несправядлівасці ў розных канцах свету, вучыцца з мясцовых экспертаў і ствараць магчымасці для вывучэння новых спосабаў вырашэння праблем сацыяльнай несправядлівасці.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 7 верасня 2019 года.