Калі ты жадаеш абмеркаваць вострыя, гарачыя, актуальныя пытанні са свету палітыкі, эканомікі і медыяў, пагутарыць з лепшымі беларускімі спецыялістамі з гэтых галінаў у нефармальнай абстаноўцы, тады табе варта падацца на летнік “FREEDOM ХУТАР 2017”.
Калі: 28-30 ліпеня 2017 года.
Дзе: База адпачынку пад мінскам (пра дакладнае месца паведамяць абраным удзельнікам).
Да ўдзелу запрашаецца:
- ініцыятыўная моладзь з усіх куткоў Беларусі;
- узростам ад 16 да 30 гадоў;
- якая мае цікавасць да тэмы летніка, а таксама надалей жадае супрацоўнічаць з арганізатарымі – “Грамадзянскім форумам”.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 10 рублёў. Пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарымі. Праезд не аплочваецца.
Каб паўдзельнічаць у летніку, неабходна запоўніць анлайн-форму.
Дэдлайн – 9 ліпеня, 12:00.
Вынікі будуць вядомыя 12 ліпеня.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас belaruscivilforum@gmail.com.