Амбасада ЗША ў Беларусі пачынае прыём заявак на атрыманне стыпендыі Fulbright для вучобы ў магістратуры Злучаных Штатаў.
Калі: 2018-2020.
Дзе: ЗША.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія ўжо маюць ступень бакалаўра.
Дзякуючы стыпендыі яны змогуць атрымаць ступень магістра ў адным з амерыканскіх універсітэтаў па наступных накірунках:
- Business Administration;
- Economics;
- Education;
- Environmental Policy and Management;
- International Affairs;
- Journalism and Mass Communication;
- Law;
- Library and Information Science;
- Public Administration;
- Public Health and Public Policy.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- беларускае грамадзянства і пражыванне ў Беларусі;
- добрае валоданне пісьмовай і размоўнай ангельскай;
- скончаная бакалаўрская ступень.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт навучання, медыцынскай страхоўкі, пералёту і ўключае выдаткі на пражыванне. Таксама праграма прадугледжвае магчымасць стажыроўкі ў ЗША.
Падаць заяўку можна па спасылцы да 5 верасня 2017 года.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас belarusprogram@state.gov.