33. Kassel Documentary Film and Video Festival прымае працы ад рэжысёраў, акцёраў, прадзюсараў, прадстаўнікоў творчых універсітэтаў і іншых.
Калі: 15-20 лістапада 2016. Дзе: Касель.
Колькасць намінантаў – да 60.
Што чакаюць ад удзельнікаў:
- дакументальнае кіно;
- інсталяцыі-канцэпты;
- прапановы для аўдыявізуальных пастановак;
- год працы – 2015 ці 2016;
- працягласць – любая.
Дэдлайн падачы заяўкі – 7 ліпеня 2016 года. Працы трэба дасылаць разам з безлімітнай спасылкай на спампоўку.
На старонцы мерапрыемства можна даведацца больш пра ўмовы, а таксама пра ўзнагароды.