“Дым” – фестываль эксперыментальнай керамікі, які будзе праходзіць на тэрыторыі культурнага цэнтра «Культыватар» у г / п Лынтупы, Беларусь, на мяжы з Літвой, 187 км ад Мінска.
Праграма:
- 12-24 жніўня 2019 – керамічны пленэр для 12 керамістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Рэспублікі Комі;
- 17-18 жніўня 2019 – для гасцей фестывалю праводзіцца двухдзённы інтэнсіў па кераміцы. 10+ гадзін працы з глінай, дэкарыравання, знаёмства з тэхналогіямі і, вядома ж, з арганізатарамі.
- 24 жніўня 2019 – ФЕСТЫВАЛЬ!
Уваход на Фестываль бясплатны! Арганізатары праводзяць яго, каб разварушыць Лынтупы, паказаць людзям эксперыментальную керамічную кухню. І паказаць, што Беларусь гэта не толькі Мінск.
Але арганізацыя мерапрыемства каштуе грошай, таму каб пакрыць выдаткі на правядзення фестывалю, арганізатары запрашаюць падтрымаць ініцыятыву на краудфандынгу, а ўзамен абяцаюць розныя падарункі – ад унікальных керамічных магнітаў да майстар-класаў па кераміцы ў Мінску і Лынтупах.
Падтрымаць фестываль да 24 ліпеня 2019 і даведацца падрабязнасці яго правядзення можна тут.