Каманда шостага Фестываля нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў.
Далучыўшыся да каманды Фестывалю нефармальнай адукацыі-2016, вы зможаце атрымаць досвед правядзення буйнога міжнароднага мерапрыемства, практыку гутарковай замежнай мовы, прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах, пазнаёміцца з выбітнымі людзьмі, уключаючы вядучых спецыялістаў сферы нефармальнай адукацыі.
Шосты фестываль нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця правайдараў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў. Фэст пройдзе ў Мінску 7-9 ліпеня пад дэвізам “Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць” і збярэ больш за 200 удзельнікаў.
Лакацыя – Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.
Якая дапамога неабходна:
- падрыхтоўка матэрыялаў да фестываля;
- тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў;
- сустрэча і суправаджэнне замежных гасцей;
- дапамога з перакладам на ангельскую / нямецкую мову для замежных удзельнікаў;
- напісанне артыкулаў і прасоўванне фестываля ў сацыяльных сетках і інш.
Ад валанцёраў чакаюць:
- гатоўнасці ўдзельнічаць у арганізацыйных сустрэчах да фестываля;
- магчымасці працаваць на фестывалі з 7 па 9 ліпеня 2016 года;
- магчымасці працаваць па гнуткім графіку;
- валодання ангельскай / нямецкай мовай (не абавязкова, але пажадана);
- умення працаваць з офіснай тэхнікай (капір, праектар і інш).
Як стаць валанцёрам
Для таго, каб стаць валанцёрам фестываля, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Заяўкі прымаюцца да 29 красавіка праз электронную форму. Вынікі адбору валанцёраў будуць вядомыя не пазней за 2 траўня 2016 года.
Кантакты
Калі вы хочаце далучыцца да каманды VI Фестываля нефармальнай адукацыі, пішыце і тэлефануйце:
- +375 29 318-77-18;
- ngofest2016@gmail.com (Кацярына).