GFPS-Польшча запрашае ў Торунь

GFPS-Польшча запрашае на праграму “Слядамі готыкі” ў межах штогадовых Дзён гарадоў.

Калі: 8-11 сакавіка 2018 года.
Дзе: Торунь, Польшча.

На гэты раз сустрэча адбудзецца ў Торуні – горадзе, які ўжо напрацягу 21 года з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Звязаны з імем вядомага польскага астранома Мікалая Каперніка і традыцыйным пернікам, Торунь прапануе шмат цікавай гісторыі і чароўных месцаў.

Гэта праграма для цябе, калі ты хочаш:

  • папрактыкаваць замежныя мовы;
  • даведацца пра культуру і гісторыю Польшчы;
  • цікава і карысна правесці час у беларуска-польска-нямецкім асяроддзі.

У Торуні ты пазнаёмішся з культурай Польшчы падчас варкшопаў у інтэрактыўным музеі Перніка і з гісторыяй “Ганзы над Віслай” падчас гульняў на польскай і нямецкай мовах. Дні гарадоў у Торуні – гэта цудоўная магчымасць заглыбіцца ў польска-нямецка-беларускае асяроддзе, аднавіць старыя кантакты і завесці новых сяброў падчас танцавальных семінараў, культурных вечароў, кіно і іншых мерапрыемстваў.

Патрабаванні:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • валодаць нямецкай або польскай мовай.

Як падацца

Неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу для стыпендыятаў і сябраў праўлення GFPS – бясплатна, для сябраў GFPS-Польшча – 60 PLN, для сябраў GFPS e. V. – EUR 20, для сябраў GFPS-Чэхія – 400 крон, для іншых кандыдатаў – PLN 80/25 EUR.

Сума ўключае ў сябе размяшчэнне з поўным пансіёнам, удзел ва ўсіх актыўнасцях праграмы. Арганізатары падрыхтуюць афіцыйную паперу для амбасады для атрымання візы. Падрабязная праграма будзе спланавана і апублікавана ў бліжэйшы час.

Дэдлайн падачы заявак – 20 лютага 2018 года.