GFPS-семестр у Нямеччыне

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-­нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2018 года.

Перыяд: красавік-жнівень 2018 года.
Лакацыя: Нямеччына.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);
  • актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
  • паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
  • жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • беларускае грамадзянства (мінімальна 3 курс);
  • статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (альбо ЕГУ Вільні).

Фінансавыя і іншыя ўмовы

Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства кожнага студэнта, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку.

Больш падрабязнасцей пра неабходныя дакументы, а таксама анлайн-фармуляр можна знайсці па спасылцы.

Задаць пытанні можна па е-адрасе Belarus@gfps.org.

Дэдлайн – 20 кастрычніка 2017 года.