Калумбійская праваабарончая арганізацыя Dejusticia запрашае праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці на пяты штогадовы семінар Global Action-Research Workshop-2017.
Калі: 21-28 жніўня 2017 года.
Дзе: Калумбія.
Падчас семінара 15 праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці з краінаў Глабальнага Поўдня атрымаюць навыкі ў галіне метадалогіі даследчай працы, у тым ліку творчага акадэмічнага пісьменства і напісання праваабарончых публікацый для блогаў.
Мэта семінара – павышэнне патэнцыялу агентаў перамен праз спалучэнне строгіх акадэмічных стандартаў з эфэктыўнай прапагандай праваабарончай працы, а таксама стварэнне сеткі салідарнасці Глабальнага Поўдня з захопленых і таленавітых маладых актывістаў і даследчыкаў з розных рэгіёнаў. Відэа па выніках мінулагодняга семінара можна паглядзець па спасылцы.
Патрабаванні да кандыдатаў
- актывісты і актывісткі з краінаў Глабальнага Поўдня;
- узрост да 35 гадоў;
- праца ў праваабрончай НДА;
- зацікаўленасць у павышэнні эфэктыўнасці даследаванняў, публікацый і навыкаў абароны грамадскіх інтарэсаў, а таксама ў дасягненні больш шырокай аўдыторыі.
Пры адборы ўдзельнікаў арганізатары бяруць пад увагу ў першую чаргу дынаміку стану правоў чалавека ў канкрэтнай краіне, якую рэпрэзентуе аплікант.
Па выніках сэмінара ўдзельнікі пад кіраўніцтвам настаўніка мусяць напісаць раздзел для кнігі, якая будзе апублікаваная арганізатарамі, а таксама эсэ для міжнароднага блога Amphibious Accounts blog.
Мовы сэмінару – ангельская і гішпанская.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 сакавіка 2017 года.
Падрабязную інфармацыю пра сэмінар і працэдуру падачы заявак па-ангельску і па-гішпанску.
Паводле інфармацыйнай рассылкі Асамблеі НДА.