Ужо ў гэту суботу AIESEC ператварыць Мінск ў сапраўдную “глабальную вёску” рэальных зносінаў з прадстаўнікамі трох культур.
Калі: 2 ліпеня, 17:00. Дзе: свабодная прастора “Хто такі Джон Голт?”, Мінск.
У праграме:
- унікальная магчымасць пазнаёміцца з культурай Балгарыі, экзатычнай Індыі і таямнічай Іарданіі;
- камунікацыя з валанцёрамі (выдатная альтэрнатыва English Speaking Club);
- танцы, традыцыйныя пачастункі і па-айсекаўскі дружная атмасфера.
Кошт удзелу: 30 000 (альбо 3 бел.руб.)
Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Больш інфармацыі па спасылцы.