Акадэмічны фонд Палаты прадстаўнікоў Берліна абвяшчае конкурс на атрыманне гадавых стыпендый для маладых навукоўцаў.
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі з Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і краін былога Савецкага Саюзу.
Крытэры на атрыманне стапендыі – прафесійная кваліфікацыя і грамадзянская дзейнасць.
Стыпендыяты атрымаюць магчымасць цягам году працаваць у адной з навуковых устаноў Берліна, бліжэй пазнаёміцца з культурай, ладам жыцця і жыхарамі гэтага горада.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі для выпукнікоў ВНУ – 1100 еўра, для даследчыкаў – 1630 еўра. Акрамя гэтага, таксама кампенсуюцца дарожныя выдаткі.
Каб стаць стыпендыятам Акадэмічнага фонду, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і даслаць на адрас:
Studienstiftung des
Abgeordnetenhauses von Berlin
Niederkirchnerstr. 5
D-10111 Berlin
або studienstiftung@parlament-berlin.de.
Дэдлайн – 15 снежня 2015 г.