Інстытут ЮНЕСКА імя Махатмы Гандзі па адукацыі дзеля міру і ўстойлівага развіцця (UNESCO Mahatma Gandhi Institute of Education for Peace and Sustainable Development (MGIEP) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі “Transforming Education Conference for Humanity” (TECH).
Калі: 16-18 снежня 2017 года.
Дзе: Вішакхапнам (Індыя).
Арганізатары канферэнцыі прымаюць прапановы для выступленняў на наступныя тэмы:
- навыкі 21 стагоддзя;
- школы інклюзіўнай, якаснай і справядлівай адукацыі 21 стагоддзя;
- палітыка 21 стагоддзя, накіраваная на ўкараненне і актуалізацыю лічбавай педагогікі ў адукацыйныя сістэмы.
Тэма можа быць прадстаўлена праз дыскусію, семінар, прэзентацыю, лекцыю.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, які маюць што сказаць па наступных тэмах:
- лічбавыя гульні, педагогіка і адзнакі;
- сацыяльнае і эмацыйнае навучанне;
- мульцімадальныя лічбавыя платформы для дызайн-мыслення і сістэмнага падыходу да навучання;
- штучны інтэлект у навучанні;
- пашыраная і віртуальная рэальнасць як лічбавая педагогіка.
Патрабаванні:
- быць педагогамі або даследчыкамі ў галіне адукацыі;
- складальнікамі навучальных праграм;
альбо:
- быць спецыялістамі-неўролагамі;
- спецыялістамі ў галіне edtech;
- палітыкамі;
- студэнтамі;
- маладымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі;
- тэхналагічнымі экспертамі ці футурыстамі, якія могуць паспрыяць пашырэнню лічбавай педагогікі ва ўстойлівым і мірным грамадстве.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары, у ліку якіх урад Індыі, прапануюць фінансавую падтрымку для ўдзелу ў канферэнцыі кандыдатам і кандыдаткам з краін, якія развіваюцца.
Заяўка падаецца анлайн. Накіраваць яе разам з эсэ на адну з тэм трэба на е-адрас tech@unesco.org.
Дэдлайн – 15 жніўня 2017 года (23:59).
Паводле by.odb-office.eu