Гішпанская НДА, якая дапамагае людзям са СНІД, нарказалежнасцю і іншым сацыяльна выключаным групам, шукае валанцёраў і валанцёрак.
Асноўныя абавязкі валанцёраў*к:
- персанальная дапамога кліентам (гігіена, харчаванне і г.д)
- дапамога з актыўнасцямі фізічнай і працатэрапеўтычнай рэабілітацыі (прагулкі, трэнажорная зала)
- удзел у варкшопах (цяслярства, маляванне, мадоўніцтва)
- дапамога ў арганізацыі варкшопаў і актыўнасцяў: тэатры, йога, спорт, камп’ютарныя навукі і г.д
Што чакаецца ад патынцыйных кандыдатаў*к?
- гатоўнасць працаваць з мэтавай аўдыторыяй;
- высокі ўзровень эмпатыі, гнуткасць і вера ў магчымасці людзей, якія з’яўляюцца мэтавай аудыторыяй праекта і арганізацыі;
- веданне ангельскай мовы на размоўным узроўні;
- вітаецца веданне гішпанскай мовы і жаданне яе вывучаць;
- узрост ад 18 да 30 гадоў (ўмова ўдзелу ў праектах EVS / ESC).
Калі: верасень 2019 – люты 2020
Дзе: Гішпанія
Дэдлайн: 11 жніўня, але заяўкі будуць разглядацца адразу пасля паступлення і прыярытэт можа быць нададзены раннім заяўкам.
Каб падаць заяўку на праект, неабходна даслаць СV і матывацыйны ліст на гішпанскай альбо ангельскай мове на evs.fialta@gmail.com.