Асацыяцыя па міжнародных і міжкультурных абменах ANAWOJ запрашае валанцёра альбо валанцёрку з Беларусі далучыцца да доўгатэрміновага EVS-праекта ў Польшчы.
Калі: 01.10.2018 – 30.06.2019 (9 месяцаў)
Дзе: Гродэк, Польшча.
Прымаючая арганізацыя
Школа ў горадзе Гродэк (36 км ад Беластока). Школа складаецца з пачатковых класаў (198 вучняў) і сярэдніх класаў (112 вучняў). Студэнты вывучаюць ангельскую, польскую і беларускую мовы. Школа ўдзельнічае ў розных праектах Еўрапейскага Звязу, Erasmus+ уключна. За апошнія тры гады школа прымала шэсць валанцёраў з Беларусі, Гішпаніі і Францыі.
Чым будуць займацца валанцёры:
- падтрымка вучняў падчас іх навучання з дапамогай методык фармальнай і нефармальнай адукацыі;
- дапамогай ў школьным клубе (заняткі пасля вучобы) – арганізацыя творчых актыўнасцей для дзяцей і падлеткаў (6-14 гадоў);
- дапамогай настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
- арганізацыяй моўных варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
- арганізацыя моўных курсаў для дзяцей з мэтай падвышэння іх цікаўнасці да іншых культур і вывучэнню замежных моваў праз пераадольванне cтраху камунікацыі на замежнай мове;
- вітаецца ініцыятыва па арганізацыі уласных праектаў;
- кааперацыяй з лакальнымі інстытуцыямі – культурнымі цэнтрамі, дзіцячымі садкамі і іншымі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- грамадзянства Беларусі;
- матывацыя і зацікаўленасць ў працы з дзецьмі і падлеткамі;
- гатоўнасць удзельнічаць у праекце ў абазначаны тэрмін;
- валоданне ангельскай і/альбо польскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым;
- гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.
Відэа пра валацёрства ў Гродэку можна знайсці тут і тут.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы.
Як падацца
Усім ахвотным трэба даслаць свае CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на email: evs.fialta@gmail.com. Абраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на скайп-інтэрв’ю.
Дэдлайн падачы заяўкі – 14 верасня 2018 года.