9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў.
“Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” – адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы – прыняць удзел у навучанні. Падчас сустрэчы жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.
Праграма:
- 11.00 -13.00
Ганка Барадзіна”Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці”
Месца правядзення: вул. Савецкая 3 (“Цэнтр гарадскога жыцця Гродна“)
Таццяна Салаўёва “Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Ігар Кузьмініч “Інтэрактыўныя метады для арганізацыі дыскусіі”
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)
- 13.30-15.30
Аляксей Шота “Інфаграфіка для пачаткоўцаў”
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)
Анжаліка Шчыпанская “Что такое зона комфорту і як выходзіць з яе”
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Ірына Новік “Сукеначка ці роўныя правы? Чаго хацець дзяўчынцы. Майстэрня-разважанне пра гендарныя стэрэатыпы і магчымасці выхадаў за іх межы”
Месца правядзення: вул. Савецкая 3 (“Цэнтр гарадскога жыцця Гродна”)
- 16.00-18.00
Кацярына Буча “Вясёлая псіхалогія”
Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.
Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41
Больш падрабязную праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце.