Heta Belarus Dzietka расце і таму шукае чалавека, які будзе развіваць праект разам з шыкоўнай камандай!
Вы адкрыты да новых ідэй чалавек, якому падабаецца творчы і нават шалены падыход да працэсу? Вы хаціце развіваць беларускую мову і прасоўваць беларускую унікальнасць ў Беларусі і за яе межамі? Можаце добра арганізоўваць свой час і з’яўляецеся адказным чалавекам? Тады вы можаце быць менавіта тым, каго шукаюць Heta Belarus Dzietka!
Падрабязнасці:
- поўная занятасць;
- месцазнаходжанне – Беларусь;
- зарплата абмяркоўваецца падчас сумоўя
Чаго чакаюць ад мэнеджера?
- Пошук новых магчымасцяў і супрацоўніцтва;
- Валоданне беларускай і ангельскай мовамі;
- Продажы кніг і прадуктаў Hetа Belarus Dzietka;
- Пошук інфармацыі і работа над новымі кнігамі;
- Адміністрацыйныя задачы.
Калі вы зацікаўлены, калі ласка, дасылайце арыгінальныя матывацыйныя лісты і CV на англійскай ці беларускай мове на etobelarusdetka@gmail.com.
Дэдлайн – 17 жніўня.
Больш падрабязнасцей можна знайсці на старонцы Facebook, на сайце ці ў Instagram Heta Belarus Dzietka.