“Heta Belarus Dzietka” збірае энергічную каманду для краудфандынг-кампаніі.
Шукаюцца…
- вясёлыя і лёгкія на ўздым з мноствам цікавых ідэяў;
- добра арганізаваныя і арганізуючыя.
Вы ўмееце фатаграфаваць, здымаеце відэа, пішаце артыкулы альбо захапляецеся сацыяльнымі медыямі? Праекты мэнэджмент – гэта таксама пра вас? У вас ёсць прыкладна 16 гадзін на тыдзень для працы ў камандзе і ўдзелу ў імпрэзах у межах кампаніі?
Напішыце да 5га лютага на адрас etobelarusdetka@gmail.com з пазнакай “Heta сrowdfunding Dzietka” і каротка (альбо доўга) распавядзіце пра сябе.
Перыяд кампаніі – 30 сакавіка + 50 дзён. Пачатак працы – сярэдзіна лютага.
“Heta Belarus Dzietka” – гэты сацыяльны бізнэс, мэта якога – паказаць унікальнасць Беларусі замежнікам і самім беларусам. У кожнай новай нататцы ў блогу (а цяпер ужо і ў кнізе) каманда распавядае пра незвычайныя і асаблівыя моманты жыцця ў Беларусі.