Аспенскі інстытут у Румыніі запрашае моладзь ва ўзросце 25-35 гадоў да ўдзелу ў Праграме маладых лідараў 2016.
Праграма мае на мэце развіццё лідарства ў грамадстве і рэгіянальным супрацоўніцтве.
Запрашаюцца кандыдаты з Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Косава, Македоніі, Малдовы, Румыніі, Сербіі, Турцыі, Украіны, Харватыі, Чарнагорыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- свабоднае валоданне ангельскай мовай;
- значныя прафесійныя дасягненні і вынікі ў сваёй дзейнасці;
- лідарскі патэнцыял, пацвержданне ініцыятыўнасці, прадпрымальнасці і грамадзянскага інтарэсу;
- узрост – ад 25 да 35 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў. Транспартныя выдаткі на падарожжа ў Румынію ўдзельнікі аплочваюць самастойна.
Умовы падачы заяўкі – тут.
Дэдлайн – 29 студзеня 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu