Цэнтр “Памяць і будучыня” пачынае прыём заявак ад маладых даследчыкаў на стыпендыю Сеткі заходніх і паўночных тэрыторый.
Стыпендыя прызначана для замежных даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі і сучаснасці тэрыторый, што ўвайшлі ў склад Польшчы ў 1945 годзе.
Знаходжанне стыпендыята ў адным з гарадоў Сеткі дазволіць атрымаць доступ да матэрыялаў, якія захоўваюцца ў архівах Опаля, Ольштына, Шчэцына, Вроцлава і Познані, а таксама пазнаёміцца са станам даследаванняў дадзенай праблематыкі ў Польшчы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- не мець польскага грамадзянства;
- узрост – да 35 гадоў;
- мець акадэмічную ступень у галіне гуманітарных альбо сацыяльных навук;
- валодаць польскай мовай на камунікацыйным узроўні і свабодна размаўляць на ангельскай альбо нямецкай мове.
Стыпендыя прызначаецца на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў. Штомесяц стыпендыят будзе атрымліваць 5400 злотых.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць запоўненую заяўку і камплект дакументаў на е-адрас scholar@szzip.pl.
Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.
З пытаннямі можна звяртацца на scholar@szzip.pl.
Дэдлайн – 29 студедзеня 2019 года.