Інфармацыйны цэнтр Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Мінску шукае супрацоўніка/цу для аказання кансультацыйных паслуг, адміністрацыйнай дзейнасці і каардынацыі праграм на ўмовах частковай занятасці. Праца пачынаецца 1 сакавіка.
Умовы:
Вакансія прадугледжвае частковую занятасць на 0,5 стаўкі (20 гадзін у тыдзень). Працоўная дамова заключаецца на 12 месяцаў.
Задачы:
- кансультацыі па магчымасцях навучання і правядзення навуковых даследаванняў у Германіі і па стыпендыяльных праграмах DAAD;
- кіраванне бюджэтам і фінансавая справаздачнасць;
- офісная праца;
- пераклады з нямецкай на рускую/беларускую мовы;
- планаванне і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў і выстаў;
- падрыхтоўка інфармацыйных і рэкламных матэрыялаў;
- адміністраванне вэб-сайтаў Інфармацыйнага цэнтра DAAD;
- падтрыманне кантактаў з партнёрскімі арганізацыямі і былымі стыпендыятамі DAAD;
- аналіз беларускага рынку адукацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя (перавагай стане дыплом магістра / Master);
- пажадана, досвед навучання або навуковай стажыроўкі ў Германіі (са стыпендыяй DAAD);
- зацікаўленасць у паспяховай працы Інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску;
- свабоднае валоданне нямецкай, рускай і беларускай мовамі, добрыя веды ангельскай мовы;
- глыбокія веды нямецкай і беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і навукі, а таксама Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі;
- добрыя навыкі карыстання офіснымі праграмамі;
- арганізатарскія здольнасці, наяўнасць міжкультурных кампетэнцый, мэтанакіраванасць, стрэсаўстойлівасць, здольнасць працаваць у камандзе, крэатыўнасць, добрыя камунікатыўныя навыкі і ветлівая манера зносін з наведвальнікамі;
- пажаданы досвед працы ў сферы культуры і адукацыі.
Як падаць рэзюмэ?
Пакет дакументаў (суправаджальны ліст, біяграфію, дакументы аб адукацыі, рэкамендацыйныя лісты і водгукі аб Вашай працоўнай дзейнасці і г.д.) неабходна адправіць не пазней за 14 лютага 2019 года на адрас:
Інфармацыйнае бюро DAAD
Кіраўніку Джэнні Эттрых
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
пр. Незалежнасці, 65, корп.11a, каб. 101
220013 Мінск
Больш інфармацыі пра вакансію ад DAAD – тут.