Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.
Калі: 20 траўня 2019 года – 19 чэрвеня 2020 года.
Дзе: Веццін, Нямеччына.
Дзеля чаго варта ўдзельнічаць у гэтым праекце:
- каб навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
- пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
- навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
- атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 17 да 30 гадоў;
- моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
- уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам:
– з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці
– мігрантам
– якія знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле.
Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.
Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Як падацца
Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове з пазнакай “EVS Wettin” на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.
Дэдлайн – 30 верасня 2018 года.
Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе, можна тут і тут.