Сядзіба LandKunstLeben (50 км. ад Берліна) запрашае валанцёраў. Арганізацыя займаецца арганічным садоўніцтвам, арганізацыяй культурных мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці і прасоўваннем экасяброўскага ладу жыцця.
Абавязкі:
Праца ў садзе:
– пасадка і дагляд раслін і дрэваў, збор ураджаю;
– суправаджэнне наведвальнікаў;
– удзел у арганізацыі і дапамога пры правядзенні мерапрыемстваў у садзе.
Адміністрацыйная праца ў офісе:
– аранізацыя і планаванне семінараў і фестываляў;
– вядзенне сайта і сацыяльных сетак;
– інфармацыйная падтрымка.
Удзел у арт-праектах:
– дапамога артыстам у арганізацыі праектаў;
– удзел у варкшопах для дзяцей раз на тыдзень.
Як падацца:
Для ўдзелу дасылайце CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на адрас evs.fialta@gmail.com. Дэдлайн – 17 лютага.
Больш інфармацыі – па спасылцы ніжэй у прыкладанні.