Горад для крэатыўнай эканомікі: трэнінг

Прадстаўніцтва нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў сумесна з Асацыяцыямі дадатковай адукацыі і асветы і бізнэс-адукацыі і асветніцкай установай “Сацыяльныя інтэрвенцыі” запрашае прыняць удзел у двухдзённых трэнінгах ў рамках праграмы “Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі”.

Калі і дзе: 23-24 лістапада 2017 года (Віцебск) і 30 лістапада – 1 снежня 2017 года (Гомель).

У рамках трэнінгаў ўдзельнікі змогуць:

  • пазнаёміцца з канцэпцыямі “горад, які навучаецца” і “крэатыўная эканоміка” і іх рэалізацыяй у Беларусі;
  • сфармуляваць і агучыць бізнэс-ідэі, якія могуць быць рэалізаваны ў межах гэтых канцэпцый;
  • пазнаёміцца з патрабаваннямі да конкурсу стартапаў;
  • сфармаваць каманды для рэалізацыі стартапаў па крэатыўнай эканоміцы для гораду.

Конкурс стартапаў будзе абвешчаны ў снежні 2017 года у межах сумеснай праграмы “Горад, які навучаецца, для крэатыўнай эканомікі”. У выніку конкурсу адбіруць і падтрымаюць 4 стартапа (па 2 у кожным горадзе).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгах бясплатны. Арганізатары забяспечаць удзельнікаў харчаваннем (абеды і кава-паўзы) і раздатачнымі матэрыяламі.

Усім ахвотным неабходна запоўніць заяўку – асобныя на Віцебск і Гомель. Дэдлайны – 12 і 19 лістапада адпаведна.

Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 17 лістапада для Віцебска і не пазней за 24 лістапада для Гомеля.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.