Увага: Грамадзянская Беларусь прадлевае дэдлайн прыема заявак на супрацу з ініцыятывамі да 16 ліпеня 2017 года!
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” ладзіць чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку пачынаючым ініцыятывам і прапануе досвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.
Як працуе падтрымка:
- Дыягностыка. Вызначэнне моцных і слабых бакоў групы/ініцыятывы;
- Індывідуальны план. Кожная група распрацоўвае з дапамогай трэнераў свой індывідуальны план працы/развіцця на пэўны перыяд . Такі план можа ўключаць у сябе серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнай дзейнасці (трэнінгі , семінары , кансультацыі);
- Рэалізацыя міні-праекта;
- Стажыроўкі ў Чэхіі. Для найбольш а1ктыўных і паспяховых удзельнікаў праекта магчыма наведванне Чэхіі для сустрэчаў з чэшскімі калегамі, знаёмства з чэшскімі лакальнымі ініцыятывамі і іх вопытам працы.
Грамадзянская Беларусь не ставіць сабе мэтай толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтным з’яўляецца прафесійны рост ініцыятыў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.
Хто не можа стаць удзельнікам праграмы:
- Спартыўныя аб’яднанні;
- Актыўныя палітыкі;
- Людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі;
- Удзельнікі падобных праграм, якія рэалізуюцца паралельна з нашай праграмай ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.
У абгрунтаваных выпадках могуць быць зробленыя выключэнні .
Зацікаўленым у супрацы трэба даслаць свае кантакты (назву ініціатывы, регіон, эл. пошту, тэлефон) да 16 ліпеня 2017 года на адрас info@civicbelarus.eu.