Стыпендыяты і стыпендыяткі змогуць праводзіць даследаванні ў Польшчы ў 2019-2020 навучальным годзе сумесна з супрацоўнікамі ўніверсітэта University of Warsaw і іншых універсітэтаў Польшчы.
Даследаванні можна праводзіць у сферы права, палітыкі і сучаснай гісторыі. Мэта стыпендыі – прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і павагі права ў міжнародных адносінах.
Даследчы грант (2248.45€) прафінансуе трохмесячны візіт у Польшчу.
Стыпендыя (6745.13€) фінансуе 9-месячны даследчы візіт у Польшчу.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 8 красавіка 2019.
Грант:
- 2248.45€
- пражыванне ў Варшаве;
- аплата транспартных выдаткаў;
- аплата страхоўкі
- 249.62 € – на аплату матэрыялаў, неабходных для даследавання.
Стыпендыя:
- стыпендыя 6745.13€, якая будзе падзелена на роўныя плацяжы і будзе выплачвацца раз у месяц на працягу 9 месяцаў;
- 748.63 € – на аплату матэрыялаў, неабходных для даследавання;
- пражыванне ў Варшаве;
- аплата транспартных выдаткаў;
- аплата страхоўкі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны мець дыплом магістра або эквівалент і павінны паспяхова абараніць доктарскую дысертацыю (або мець значныя акадэмічныя дасягненні); выконваць працы высокай сацыяльнай цікавасці, асабліва ў сферы прасоўвання дэмакратыі і вяршэнства права;
- ў прыярытэтным парадку вышэй кандыдаты/кі, якім яшчэ няма 40 гадоў;
- важным крытэрыем з’яўляецца валоданне замежнай мовай, асабліва ангельскай;
- пажадана ведаць польскую, калі кандыдат/ка не валодае польскай мовай, ён/яна пройдзе інтэнсіўныя курсы польскай мовы перад пачаткам акадэмічнага года.
Крыніца: skubi.net