Шведскі інстытут шукае кандыдатаў на праграму Creative Force.
Праграма накіравана на праекты, мэта якіх – падтрымаць дэмакратычныя структуры і свабоду самавыяўлення.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія арганізацыі, фундацыі, агенцыі грамадскага і прыватнага сектару і іншыя прафесійныя дзеячы.
Фінансавыя ўмовы
Існуе два тыпы фінансавання:
- пачатковыя праекты – падтрымка невялікіх праектаў, стартапаў і запланаваных паездак. Максімальная сума – 100 000 шведскіх крон;
- сумесныя праекты – Creative Force мусіць уплываць на меркаванні і заахвочваць дыялог наконт праблемаў, якія ўзнімаюцца ў праектах. Максімальная працягласць такіх праектаў – 2 гады. Аб’ём фінансавання – SEK 100 000 − SEK 500 000.
Як падацца
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і далучыць наступныя дакументы:
- форму бюджэту;
- ліст з апісаннем мэтаў (для пачатковага фінансавання);
- мемарандум паразумення (для сумесных праектаў);
- ацэнка арганізацыі;
- аналіз рызык (толькі для сумесных праектаў).
Дэдлайн – 21 студзеня 2016 г.
Падрабязнасці аб праекце можна адшукаць па спасылцы.