Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”.
Праграма ўраду ЗША існуе з 2001 года і робіць магчымай фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцей па ўсім свеце.
У конкурсе могуць браць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.
Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах:
- рэстаўрацыя гістарычных будынкаў;
- ацэнка і кансервацыя музейных калекцыяў;
- захаванне месцаў археалагічных раскопак;
- захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення;
- паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на ангельскай і беларускай цi рускай мовах згодна з наступнымі інструкцыямі, на е-адрас Minsk-AFCP@state.gov з пазнакай “AFCP”.
Дэдлайн -31 снежня 2017 года.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША праз тэлефон+375 17 2101283.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.