Нарвскі Каледж Універсітэту Тарту прапануе гранты на навучанне па праграмах бакалаўрыяту і паслядыпломнага навучання.
Калі: пачынаючы з 2017 года.
Дзе: Эстонія.
Праграмы навучання:
- настаўнік у шматмоўнай школе – інтэграваная праграма бакалаўрыят + магістратура, працягласць навучання – 6 гадоў;
- гуманітарныя прадметы ў шматмоўнай школе – бакалаўрыят, 4 гады;
- педагог дзіцячай дашкольнай адукацыі ў шматмоўным асяроддзі – бакалаўрыят, 4 гады;
- распрацоўка інфатэхналагічных сістэм – прыкладная праграма навучання, 4 гады;
- праца з моладдзю – прыкладная праграма навучання, 4 гады.
Першы год кожнай з праграм – вывучэнне эстонскай мовы на базе Каледжа. Падчас навучання ва ўніверсітэце стыпендыяты будуць карыстацца 3 мовамі – эстонскай, рускай і ангельскай.
Конкурс на атрыманне гранта складаецца з падачы заяўкі і здачы ўступных экзаменаў.
Фінансавыя ўмовы
Грант пакрывае выдаткі на навучанне ў Каледжы (год эстонскай мовы ўключна). Выдаткі на пражыванне ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 чэрвеня 2017 года.
Больш падраязнасцей па спасылцы.