Урад Чэхіі прапаноўвае замежным студэнтам гранты на навучанне па праграмах бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры.
Праграмы навучання:
- 4 стыпендыі для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў на чэскай мове.
Праграма прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Спецыяльнасці: грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі, сельская гаспадарка. Кандыдаты самастойна выбіраюць дзяржаўную ВНУ і вучэбную праграму ў рамках дадзеных спецыяльнасцяў.
- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў і навучання ў аспірантуры на англійскай мове
Для каго: для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра. Спецыяльнасці: эканоміка, сельская гаспадарка, інфарматыка, навакольнае асяроддзе, энергетыка.
Галоўныя патрабаванні да кандыдатаў – узрост ад 18 гадоў і грамадзянства РБ.
Фінансавыя ўмовы:
Грант пакрывае неабходныя выдаткі, звязаныя з навучаннем і пражываннем у Чэхіі і таксама дае штомесячную стыпендыю памерам у 14,000 CZK (500 €) для тых, хто не мае ступень доктара навук і 15,000 CZK (€ 540) для ўладальнікаў ступені доктара навук.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 верасня 2016.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.