Амбасада Канады ў Варшаве абвясціла прыём заявак на гранты Канадскага фонду мясцовых ініцыятыў для падтрымкі малых праектаў у 2018/2019.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія няўрадавыя арганізацыі і супольнасці. Напрамкі праектаў:
- Прасоўванне гендэрнай роўнасці і ўмацаванне правоў жанчын і дзяўчат;
- Інклюзіўнае кіраванне, у тым ліку — разнастайнасць, дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закону;
- Дзейнасць у галіне навакольнага асяроддзя і клімату, арыентаваная на змякчэнне наступстваў і адаптацыю, а таксама на кіраванне воднымі рэсурсамі.
Фінансавыя ўмовы
Максымальны памер гранту — 25 тыс. канадскіх даляраў, але Фонд вітае заяўкі на фінансаванне ў меншых памерах.
Прафінансаваныя праекты маюць завершыцца да 28 лютага 2019. Заяўкі прымаюцца на ангельскай або францускай мовах.
Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2018.
Паводле Асамблеі НДА Беларусі.