Швейцарскі фонд “IRP Foundation” прапануе гранты для навукоўцаў для правядзення даследаванняў параплегіі і звязаных галін.
Асноўныя крытэрыі адбору:
- міжнародная рэпутацыя апліканта – колькасць і якасць апублікаваных даследаванняў, спецыяльных прэзентацый для навуковага таварыства;
- арыгінальнасць як прапанаванай метадалогіі даследаванняў, так і наўвогуле ўсяго праекта;
- магчымасць рэалізацыі, рэлевантнасць для клінічнай працы;
- прэзентацыя праекта і яго афармленне.
Грант складае CHF 150 000 штогод, калі праект разлікаваны на два гады, ці CHF 75 000, калі хопіць і аднаго года.
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 кастрычніка 2016. Заявы разглядаюцца да канца лютага, удзельнікі адбіраюцца ў сакавіке. Грант пачынаецца з другой паловы года (штогод).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.