Центр міжнароднай мабільнасці CIMO запрашае іншаземных аспірантаў і маладых даследчыкаў да ўдзелу ў грантавай праграме.
Дзе: фінскія навуковыя ўстановы. Працягласць: ад 3 да 12 месяцаў.
Памер гранту: 1500 еўра штомесяц.
Неабходныя дакументы:
- матывацыйны ліст (максімальна 1 старонка);
- рэзюмэ;
- план даследаванняў (3-5 старонак).
Падаваць заяўку можна цягам усяго года пачынаючы з 1 студзеня 2017 (не пазней за 5 месяцаў да пачатку даследаванняў).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.