Гранты на даследаванні ў галіне крымінальнага права

Таварыства імя Макса Планка (Max Planck Society) прапануе гранты іншаземным даследчыкам па крымінальнаму праву.

Штогод даследчая арганізацыя выдае гранты на правядзенне індывідуяльных праектаў, працягласць якіх складае ад двух да чатырох месяцаў.

Department of Criminal Law больш за ўсё цікавіцца ў наступных даследчых галінах: кампаратыўнае права, Еўрапейскае ці міжнароднае крымінальнае права, эканамічныя злачынства, тэрарызм, арганізаваныя злачынства і інфармацыйнае права. Тэмы – крымінальныя санкцыі, ганенні, небяспечныя правапарушальнікі, эмпірычныя даследаванні працэдур па крымінальным праве, беспека і тэрарызм, сацыяльныя змены, змены ва ўмовах жыцця, кантроль крымінальнай актыўнасці.

Грант складае:

  • 1 365 EUR штомесяц – для аспірантаў;
  • 2 100 EUR штомесяц – для постдактарантаў;
  • 2 300 EUR штомесяц – для даследчыкаў.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка (на Department of Criminal Law (Prof. Dr. Dr. h.c. mult. Ulrich Sieber) ЦІ на Department of Criminology (Prof. Dr. Dr. h.c. mult. Hans-Jörg Albrecht);
  • CV;
  • спіс публікацый;
  • даследчы план;
  • адзнакі;
  • копія дыплому кандыдата навук;
  • пасведчанне шлюбу (кал ёсць);
  • пасведчанне пра нараджэнне дзяцей (калі ёсць);
  • інфармацыя па прапісцы;
  • медыцынскае страхаванне.

Дэдлайн – 31 мая штогод.

Дакументы трэба дасылаць па наступным адрасе:

Max-Planck-Institut für ausländisches
und internationales Strafrecht
– Stipendienstelle d. Verwaltung –
Günterstalstr. 73
79100 Freiburg i. Br.
Germany

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на stipendien@mpicc.de. Больш падрабязнасцей па спасылцы.