З мэтай узмацнення патэнцыялу ў галіне адукацыі, навуковых даследаванняў і асветніцкай дзенасці ў галіне правоў чалавека і гендэрнай роўнасці абвяшчаецца конкурс на правядзенне навкова-даследчых асветніцкіх ініцыятыў.
Мэта конкурсу: садзейнічаць пашырэнню базы ведаў пра гендарную роўнасць у кантэксце Рэспублікі Беларусь, распаўсюджанне такіх ведаў, наладжванне міжуніверсітэцкага і міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж даслеждчыкамі ў Беларусі і па-за яе межамі.
Катэгорыі конкурсу:
Катэгорыя 1. Правядзенне навукова-даследчай працы ў галіне гендэрнай роўнасці (магчымыя формы: правядзенне даследавання, напісанне публікацый/навуковых артыкулаў і г.д.).
Катэгорыыя 2. Правядзенне асветніцкай працы ў галіне гендарнай роўнасці (магчымыя формы: трэнінг, майстар-клас, семінар, лекцыі і г.д.) Мэтавымі групамі могуць быць: прадстаўніцы/НДА. дзяржаўных органаў, мясцовай улады ды інш.
Катэгорыя 3. Правядзенне навукова-даследчай работы, сумешчанай з асветніцкай дзейнасцю у галіне гендэрнай роўнасціі( спалучэнне катэгорый 1 і 2).
Прапанаваныя праекты павінны рэалізоўвацца ў перыяд з 1 траўня да 31 снежня 2017 года.
Хто можа падаваць заяўку?
- індывідуальныя даследчыцы (-кі) – аспіранты, прадстаўнікі аднаго з факультэтаў, якія арганізуцю гэты адбор;
- групы даследчыц/каў (студэнты, прафесарска-выкладчыцкі склад, органы мясцовай улады, арганізацыі грамадзянскай супольнасці).
Дэдлайн падачы праектнай заяўкі – 20 красавіка 2017 года. Заяўкі трэба накіроўваць на olga.bezbozhna@rwi.lu.se.
Усяго будзе падтрымана шэсць праектаў, якія будуць ажыццяўляца сумесна з інстытутам Рауля Валенберга за фінансавай патрымкай Шведскай міжнароднай агенцыі па развіцці супрацоўніцтва СІДА. Ацэньваць праекты будзе прафесійнае журы з ліку арганізатараў конкурсу і прадстаўнікоў беларускіх універсітэтаў.
Больш інфармацыі можна атрымаць па спасылцы
Паводле by.odb-office.eu