Фундацыя BEARR Trust прапануе некамерцыйным арганізацыям паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне малых грантаў.
Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана і Кыргызстана.
У конкурсе могуць удзельнічаць праекты, якія:
- накіраваныя на дапамогу сталым людзям;
- падтрымліваюць мігрантаў і асобаў, якія згубілі свой дом, ва Украіне, Беларусі, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Узбекістане, Таджыкістане, Туркменістане, Казахстане і Кыргызстане.
Фінансавыя ўмовы
Максімальная сума падтрымкі – 3000 фунтаў стэрлінгаў.
Як падацца
Вызначанай формы заяўкі няма, неабходна проста даслаць апісанне праекту на ангельскай мове (з рускім перакладам – па жаданні) на е-адрас info@bearr.org да 1 сакавіка 2016 года.