З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у межах дзвюх праграмаў: Фонд правоў чалавека і Фонд Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (MATRA).
У межах праграмы Амбасада плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.
У межах Фонду MATRA будуць падтрыманыя ініцыятывы, накіраваныя на:
- узмацненне дзейнасці заканадаўства;
- развіццё ўдзелу грамадзян;
- узмацненне грамадзянскага актывізму;
- змену грамадскай думкі адносна правоў чалавека;
- узмацненне ролі няўрадавых арганізацый у працэсе трансфармацый у грамадстве;
- узмацненне ролі інавацыйнага навучання ў грамадзянскай супольнасці.
У межах Фонду па правах чалавека могуць быць заяўленыя праекты па наступных кірунках:
- роўныя правы жанчынаў;
- роўныя правы ЛГБТ;
- абарона правоў чалавека;
- свабода Інтэрнэта, свабода друку, свабода рэлігіі, свабода слова;
- правы чалавека і развіццё;
- бізнэс і правы чалавека.
Арганізатары конкурсу просяць уважліва азнаёміцца з правіламі працэдуры, выкладзенай на сайце Амбасады.
Падрабязную інфармацыю і дэтальныя патрабаванні да абедзвюх праграм можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 чэрвеня 2017 года.
З дадатковымі пытаньнямі звяртайцеся на е-адрасы:
ці праз
- skype: matra.kap;
- Telegram: @Wojtek_B; Signal
- Whatsapp: +48 600 433414; тэл.: +48 22 559 12 50/51.
Паводле belngo.info