Улады Аўстрыі прапаноўваюць гранты на правядзенне даследаванняў для замежных аплікантаў на праграмы розных узроўней і розных спецыяльнасцей.
Працягласць праграм: 1-4 месяцы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- апліканты могуць навучацца на праграме бакалаўрыяту, магістратуры альбо аспірантуры;
- спецыяльнасці – прыродазнаўчыя, тэхнічныя, сацыяльныя, гуманітарныя навукі; медыцына, сельская гаспадарка, мастацтва;
- удзельнікамі не змогуць стаць тыя, хто навучаўся ў Аўстрыі ў апошнія шэсць месяцаў перад атрыманнем гранта;
- ліміт па ўзросту: 40 – для дактарантаў, 35 – для астатніх.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі будуць атрымоўваць стыпендыю ў памеры 1050 еўра штомесяц. Таксама пакрываюцца выдаткі на пражыванне, магчыма атрыманне трэвел-гранту.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- рэкамендацыйныя лісты (2) ад універсітэцкіх выкладчыкаў;
- ліст-пацверджанне ад прымаючай аўстрыйскай установы;
- скан пашпарта;
- копія бакалаўрскага, магістарскага альбо аспіранцкага дыплома і/альбо даведка з універсітэта пра навучанне ў сучаснасці.
Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцецй па спасылцы.