З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у межах дзвюх праграм: Фонд правоў чалавека і Фонд Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (MATRA).
У межах праграмы Амбасада плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.
У межах Фонду MATRA будуць патрыманыя ініцыятывы, накіраваныя на:
- узмацненне дзейнасці заканадаўства;
- развіццё ўдзелу грамадзян;
- узмацненне грамадзянскага актывізму;
- змену грамадскай думкі адносна правоў чалавека;
- узмацненне ролі няўрадавых арганізацыяў у працэсе трансфармацый у грамадстве;
- узмацненне ролі інавацыйнага навучання ў грамадзянскай супольнасці.
У Межах Фонду па правах чалавека могуць быць заяўленыя праекты па наступных кірунках:
- роўныя правы жанчын;
- роўныя правы ЛГБТ;
- абарона правоў чалавека;
- свабода Інтэрнэта, друку, рэлігіі, слова;
- правы чалавека і развіццё;
- бізнэс і правы чалавека.
Фінансавыя ўмовы
Максімальны памер гранту – € 25 000.
Фармат заяўкі ды іншыя неабходныя дакументы шукайце на сайце Амбасады.
Апошні тэрмін падачы заявак – 13 лютага 2017 г. (23:59). Папярэднія вынікі адбору будуць даступныя 30 сакавіка. Фінальныя вынікі – 20 красавіка.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на е-адрас WAR-Belarus@minbuza.nl або па скайпе: Matra.Kap.
Паводле odb-office.eu