Амбасада Нарвегіі ў Кіеве анансуе праграму малых грантаў для Ўкраіны і Беларусі на 2017 год.
Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя ўкраінскія, беларускія, нарвежскія або міжнародныя некамерцыйныя арганізацыі і ўстановы. Заяўнік мае быць юрыдычнай асобай, здольнай да заключэння юрыдычнага пагаднення.
Прыярытэтныя тэматычныя напрамкі для праектаў у Беларусі:
- эфектыўнае кіраванне;
- дэмакратычнае развіццё;
- правы чалавека.
Праекты, звязаныя з еўрапейскай інтэграцыяй і энэргетычнай эфэктыўнасцю, таксама будуць разгледжаныя.
Максімальная сума гранту для Беларусі складзе 100 000 нарвежскіх кронаў.
Тэрмін рэалізацыі праекту: да 12 месяцаў.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе малых грантаў, неабходна да 18 красавіка 2017 года запоўніць заяўку, далучыць планавы бюджэт і любыя іншыя адпаведныя дакументы і адправіць на е-адрас ProjectKyiv@mfa.no.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.
Паводле belngo.info