Універсітэт эканомікі ў Катовіцах запрашае на летнюю Акадэмію прадпрымальніцтва ў сферы развіцця відэагульняў.
Час правядзення: з 4-га па 15-га ліпеня 2016 года.
У праграме:
- інавацыйныя рашэнні і паспяховыя стратэгіі уводу на рынак новых відэагульняў;
- прэзентацыя сваіх ідэй;
- воркшопы, інтэрактыўныя трэнінгі і практыкаванні.
Запрашаюцца спецыялісты, аналітыкі і сапраўдныя прафесіяналы ў сферы відэагульняў.
Працоўная мова мерапрыемства – ангельская.
Лепшыя каманды ўдзельнікаў Акадэміі будуць запрошаны на адмысловы 3-дзённы летнік у Брусель (Бельгія), дзе змогуць прэзентаваць свае прапановы еўрапейскім інвестарам, бізнес-анёлам і г.д.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 траўня 2016 года.
Больш падрабязнай інфармацыі можна знайсці па спасылцы.
Паводле ODB Brussels.