Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага абвяшчае набор удзельнікаў на адукацыйны праект “Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку”.
Фармат і змест навучання
Праграма разлічана на адзін год, складаецца з цыкла семінараў, якія адбудуцца ва Ўкраіне і Літве цягам 2016-2017 гадоў. Перыядычнасць – адзін раз на два месяцы. Працягласць першай сесіі – 6-7 дзён, астатнія будуць доўжыцца па 3 дні.
Апісанне праекту і змест праграмы можна забачыць на сайце.
Кожны семінар складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў і дыскусій, якія праводзяцца навукоўцамі, супрацоўнікамі міжнародных органаў, беларускіх і замежных няўрадавых арганізацый. Заключная шостая сесія пройдзе ў фармаце Moot Court – вучэбнага працэсу па разглядзе індывідуальнага звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Апроч гэтага, паміж сесіямі ўдзельнікі будуць рыхтаваць дамашнія заданні – эсэ, звароты ў нацыянальныя і міжнародныя органы, а таксама вывучаць міжнародныя прававыя дакументы, літаратуру, вядомыя справы судовых органаў.
Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сертыфікаты.
Запланаваныя тэрміны семінараў:
- ліпень 2016;
- 2-4 верасня 2016;
- 11-13 лістапада 2016;
- 20-22 студзеня 2017;
- 17-19 сакавіка 2017;
- 28-30 красавіка 2017.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства ці пастаяннае пражыванне ў РБ;
- узрост – ад 21 года;
- актыўная грамадзянская пазіцыя;
- наяўнасць рэкамендацыі;
- валоданне кампутарам, доступ да інтэрнэту;
- магчымасць выехаць за мяжу і ўдзельнічаць ва ўсіх сесіях праекту.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у навучанні бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд да месца правядзення семінараў, забяспечваюць харчаванне і пражыванне. Выдаткі, звязаныя з медыцынскім страхаваннем і атрыманнем шэнгенскай візы, не кампенсуюцца.
Як падацца
Заяўка складаецца з 2 кампанентаў: анлайн-анкеты і рэкамендыцыі. Рэкамендацыю можа даць:
- праваабарончая арганізацыя (ці іншая грамадская арганізацыя);
- праваабаронца, эксперт, кансультант па правах чалавека;
- выпускнік праграмы “МІжнароднае права для аховы грамадскіх інтарэсаў.
У рэкамендацыі пазначаецца досвед супрацоўніцтва з кандыдатам, а таксама абгрунтаванне неабходнасці яго ўдзелу. Ліст неабходна даслаць на е-адрас ilia.belarus@humanrightshouse.org.
Дэдлайн – 10 траўня 2016 года.
З дадатковымі пытанні можна звяртацца на адрас ilia.belarus@humanrightshouse.org.