Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае будучых валанцёраў і валанцёрак для назірання за судамі.
8 верасня пройдзе мерапрыемства, прысвечанае судам па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці, экстрэмізму як новаму прававому панятку і актуальным тэндэнцыям развіцця адпаведнай юрыдычнай практыкі. Семінар мае на мэце падрыхтоўку валанцёраў і валанцёрак, якія змогуць наведваць судовыя працэсы і рабіць маніторынгі.
Семінар-трэнінг 8 верасня ў Мінску прысвечаны наступным пытанням:
- што такое экстрэмізм і злачынствы на глебе нянавісці;
- што такое беларускія суды;
- як трапляць на судовыя працэсы;
- на што звяртаць увагу падчас працэсу;
- як прысутнасць на працэсе можа вырашаць грамадскія праблемы;
- якія асаблівасці ў судоў па тэме экстрэмізму і злачынстваў на глебе нянавісці;
- якую метадалогію назірання выпрацавала Human Constanta.
Удзельнікі абавязкова прысутнічаюць на семінары 8 верасня з 12.00 да 18.00.
Пасля семінару удзельнікі семінара абмяркоўваюць арганізацыю практычных назіранняў у сваіх гарадах.
Фінансавыя ўмовы:
Семінар бясплатны, але ўдзельнікі і ўдзельніцы павінны будуць правесці палявы маніторынг і наведаць мінімум адно судовае паседжанне цягам шасці месяцаў.
Як падацца:
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету тут.
Дэдлайн падачы заяўкі – 6 верасня.
Падрабязней пра семінар Human Constanta можна даведацца тут.