Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі аб’яўляе набор студэнт_ак на курсы гендарнага модуля.
Гендарны модуль уключае ў сябе адукацыйныя курсы, публічныя лекцыі для шырокай аўдыторыі і практычныя воркшопы. Яго ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, якія змены адбыліся ў палітыцы, мастацтве, уяўленнях пра сэксуальнасць у сувязі з трансфармацыяй гендарных адносін у XX-XXI стагоддзях. Практычныя воркшопы пазнаёмяць з арганізацыямі і ініцыятывамі, якія працуюць з гендарнымі тэмамі ў Беларусі.
Праходжанне ўсіх курсаў модуля дазволіць студэнтам і студэнткам вывучыць асновы гендарнай тэорыі і навучыцца аналізаваць сучасную беларускую рэчаіснасць з пункту гледжання гендарнага падыходу.
Пачатак першага курса модуля – 23 кастрычніка, запіс на першы курс модуля адкрыты па 20 кастрычніка.
- 23 – 28 кастрычніка (інтэнсіўны курс)
курс «Гендар, сэксуальнасць, раса: сучасныя маральныя панікі»
лектарка: Галіна Ярманіва (Украіна) - 31 кастрычніка – 12 снежня
курс «Фемінісцкая тэорыя візуальнасці: мастацтва, улада, нарматыўнасць»
лектарка: Таня Сецко - 10 лістапада – 16 снежня
курс «Фемінісцкае і гендарнае вымярэнне палітычнага»
лектар: Уладзіслаў Іваноў - 27 лістапада – 2 снежня (інтэнсіўны курс)
курс «Гендар і кінематограф: практыка-тэарэтычны курс»
лектарка: Маша Гадаванная
Гендарны модуль дазваляе выбраць адну з дзвюх формаў навучання: у якасці слухач_кі курсаў і ў якасці студэнт_кі.
Фармат «слухач_ка»: наведванне лекцый і воркшопаў без праверкі выніковых заданняў выкладчыцамі і выкладчыкамі модуля і выстаўлення адзнак за працы. Таксама слухач_кі не атрымліваюць сертыфікат па заканчэнні навучання. Навучанне бясплатнае.
Фармат «студэнт_ка»: Наведванне лекцый і воркшопаў і актыўная камунікацыя з выкладчыкамі і выкладчыцамі модуля на працягу ўсяго навучання, індывідуальнае абмеркаванне ўсіх прамежкавых і выніковых заданняў. Пры ўмове праходжання 4 курсаў модуля і атрымання па іх станоўчых адзнак студэнты і студэнткі пры жаданні атрымліваюць сертыфікат. Кошт сертыфіката: 95 BYN. Для студэнтаў і студэнтак вочных аддзяленняў беларускіх ВНУ – зніжка на атрыманне сертыфіката 30%.
Падаць заяўку на навучанне можна тут. Дэдлайн для першага курса модуля – 20 кастрычніка.