IBB шукае каардынатара праектаў

Прадстаўніцтва ГА «Internationales Bildungs- und Begegnungswerk gemeinnützige Gesellschaft mit beschränkter Haftung» шукае ў сваю каманду каардынатара праектаў.

Умовы:

  • Праца ў стабільнай і цікавай арганізацыі, магчымасці для развіцця;
  • 40-гадзінны працоўны тыдзень;
  • Канкурэнтная заработная плата (па выніках сумоўя);
  • Камфортныя ўмовы працы і адпачынку (офіс каля метро);
  • Прафесійная каманда, дружны калектыў.

Задачы каардынатара:

  • Удзел у падрыхтоўцы конкурсных дакументаў для падачы заявак на рэалізацыю праектаў;
  • Кансультаванне і суправаджэнне праектаў па пытаннях рэгістрацыі і ўзаемадзеяння з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці;
  • Кансультаванне заяўнікаў па пытаннях запаўнення і падачы заявак, прадастаўлення зваротнай сувязі па выніках адбору;
  • Суправаджэнне працэсу адбору заявак і прадастаўлення справаздачнасці;
  • Вядзенне маніторынгу і прамежкавага кантролю рэалізацыі праектаў, сістэматычны ўлік інфармацыі, фіксаванне вынікаў;
  • Вядзенне дакументацыі па праектах (заяўкі, справаздачы, зводныя табліцы, агляды, статыстычныя і аналітычныя дадзеныя);
  • Кансультаванне па пытаннях выканання патрабаванняў па вядзенню справаздачнасці і іншай дакументацыі;
  • Каардынацыя падрыхтоўкі і суправаджэнне мерапрыемстваў па праектах.

Патрабаванні:

  • Вышэйшая адукацыя;
  • Досвед працы ў менеджменце міжнародных праектаў ад 3-х гадоў;
  • Свабоднае валоданне нямецкай мовай (валоданне ангельскай мовай будзе значным перавагай);
  • Валоданне навыкам пабудовы эфектыўнай камунікацыі і каманднай працы;
  • Уменне складаць аналітычныя справаздачы;
  • Ініцыятыўнасць, мабільнасць, срэсаўстойлівасць;
  • Уменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі;
  • Высокія арганізатарскія здольнасці;
  • Гатоўнасць да паездак у гарады Беларусі, Германію і ў краіны Усходняга партнёрства.

Як падацца:

Даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст з апісаннем наяўнага вопыту да 15 красавіка 2019 года на адрас электроннай пошты harashevich@ibb.by (у тэме ліста пазначайце «Каардынатар праектаў»)

Больш інфармацыі – тут.