IBB запрашае гісторыкаў і пеагогаў у Берлін!

IBB Dortmund, IBB Мінск і партнёры запрашаюць спецыялістаў-гісторыкаў і прадстаўнікоў НДА з ў Берлін для абмеркавання гістарычных наратываў і сучасных метадаў гістарычнай адукацыйнай працы. Краіны-ўдзельніцы – Беларусь, Расія, Украіна і Нямеччына. Паездка адбудзецца з 1 па 6 верасня 2019 года. Падчас паездкі гісторыкі і педагогі наведаюць музеі і памятныя мясціны Берліна, паўдзельнічаюць у адукацыйных воркшопах, а таксама пазнаёмяцца з гісторыяй горада.

Каго шукаюць:

  • маладыя гісторыкі, педагогі;
  • арганізатары праектаў у сферы гістарычнай адукацыі і культуры памяці;
  • узрост – да 45 гадоў.

Мэты:

  • пазнаёміць удзельнікаў і ўдзельніц з сучаснымі практыкамі адукацыйнай працы і рэпрэзентацыі гістарычных наратываў,
  • спрыяць дыялогу паміж мультыплікатарамі гістарычнай адукацыйнай работы з чатырох краін,
  • прасоўваць супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі партнёрскімі арганізацыямі з Нямеччыны.

Умовы:

Адна з умоў удзелу ў паездцы – распрацоўка ўдзельнікамі невялікіх тэматычных праектаў у міжнароднай рабочай групе з улікам розных перспектыў і гістарычных падыходаў (эсэ, медыягісторыю і г.д.).

Арганізатары нясуць наступныя выдаткі:

  • кампенсацыя транспартных выдаткаў да 250 eўра;
  • размяшчэнне ў гатэлі;
  • харчаванне;
  • экскурсііваходныя квіткі і паслугі экскурсаводаў);
  • паслугі перакладчыкаў;
  • медыцынскае страхаванне.

Акрамя таго, арганізатары прапануюць дапамогу з візавай падтрымкай.

Як падацца:

Запоўніць заяўку па спасылцы да 31 ліпеня.

Больш інфармацыі – тут.