ОДБ Брусель, ЗБС “Бацькаўчшына”, Кооп Форум Інтэрнацыяналь запрашаюць на Форум па развіцці супрацоўніцтва і наладжванні кантактаў паміж нямецкімі ды беларускімі НКА.
Калі: 14 снежня 2018 года.
Дзе: Мінск.
У праграме Форуму:
- прадстаўленні вынікаў беларуска-нямецкіх праектаў за 2018 год, а таксама магчымасцей, якія прапануе Германія для Беларусі;
- знаёмства з прадстаўнікамі/цамі як мінімум 10 нямецкіх арганізацый, што працуюць у галіне сацыяльных праектаў, экалогіі, валанцёрства, моладзі, культуры і мастацтва, супрацьдзеяння распаўсюджанню ВІЧ/CНІД, працы з дзецьмі з аўтызмам і не толькі.
Беларускія і нямецкія ўдзельнікі/цы змогуць непасрэдна пазднаёміцца паміж сабой у фармаце “сусветнага кафэ”, разам падумаць пра тое, як палепшыць супрацоўнітва, знайсці партнёраў для сумесных праектаў.
Удзел у Форуме бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.
Дэдлайн – 10 снежня ўключна.
15 снежня 2018 г. можна будзе працягнуць знаёмства з нямецкімі спецыялістамі/камі, запрасіўшы іх да сябе ў арганізацыі, а таксама паўдзельнічаць у вялікім кірмашы ініцыятыў, што арганізваны МАЦ “Фіяльта”.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.