Стартап-хаб Imaguru шукае актыўнага, амбітнага лідара на вакансію Community Manager.
Абавязкі:
- падтрымка камфорту, інтэнсіўнага навучання, развіцця, камунікацый, кантактаў і эфектыўнай працы рэзідэнтаў Imaguru Startup HUB;
- падтрымка стартап-супольнасцей і інфармаванне пра будучыя мерапрыемствы для стартапаў у Imaguru;
- аналіз зваротнай сувязі ад стартап-супольнасцей пра івэнты, патрэбаў у навучанні ды кантактах;
- арганізацыя і фасілітацыя працы рэзідэнтаў з ментарамі ды інвестарамі;
- камунікацыя з ментарамі і інвестарамі;
- падтрымка штомесяцовай аналітыкі для стартапаў і інвестараў;
- праца з мясцовымі і міжнароднымі партнёрамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- валоданне ангельскай мовай не ніжэй за Upper Intermadiate;
- арыентацыя ў сусветным і лакальным стартап-руху, веданне яго асноўных rock stars;
- камунікабельнасць і лёгкасць у зносінах;
- навыкі вядзення сацыяльных сетак і блогаў;
- уменне эфектыўна працаваць у камандзе.
Свае CV можна дасылаць на адрас hr@imaguru.by.