Imaguru Smart Cities Month

Smart Cities Month – гэта сустрэчы з экспертамі па разумных гарадах, урбаністыке, энергаашчаджэнню і экалогіі. Цягам кастрычніка у Imaguru Startup HUB будуць праходзіць сустрэчы, на якіх можна будзе паразмаўляць пра тэхналогіі, якія змяянюць гарады і пра тое, што трэба рабіць, каб Мінск стаў разумным горадам.

10 кастрычніка, 19:00

“Гісторыя і напрамкі дыскурсу Smart City і Green Cities”

Эксперт – Уладзімір Тайнікоў, вядучы спецыяліст аддзела ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага навучова-даследніцкага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва.

12 кастрычніка, 19:00

“Кампаненты разумнага горада: транспарт, ахова здароўя, адукацыя і ўлік выкарыстання рэсурсаў”

Спікер: Сямён Дзірко, намеснік дырэктара «ZТЕ» па камерцыйных пытаннях.

13 кастрычніка, 19:00

Будучыня Smart Cities у Беларусі”

Эксперты – Вера Сысоева, нацыянальная кансультантка па зялёным горадабудаўніцтве; Андрэй Каравянскі, арт-дырэктар і галоўны архітэктар кампаніі IQ-PLAN.

16 кастрычніка, 19:00

“Аднаўляльныя крыніцы энергіі і энергаэфектыўнасць. Энергамэнэджмэнт”

Удзел возьмуць экспеты праекта “Павышэнне энергаэфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь” Сяргей Церахаў, Андрэй Дзюсьмікееў, Андрэй Малочка, Аляксей Тарнагурскі.

18 кастрычніка, 19:00

“Змяненне клімату і энергетыка”

Удзел возьмуць эксперты праекта “Павышэнне энергаэфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь” Аляксандр Грабянькоў, Яўгенія Берташ.

20 кастрычніка, 19:00

“Гарадская архітэктура і энергаэфектыўнае асяроддзе”

Удзел возьмуць эксперты праекта “Павышэнне энергаэфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь” Леанід Сакалоўскі, Леанід Данілеўскі.